28.01.2019

28 студзеня 2019 года пад старшынствам В.У.Міхневіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

На пасяджэнні дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах». Дэпутат Гайдукевіч В.У. і саветнік-кансультант Глухоўская А.У. былі вызначаны адказнымі за падрыхтоўку названага законапраекта.


Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні і іншыя пытанні дзейнасці камісіі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць