Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

29.01.2021

28 студзеня 2021 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Дзяржаўная падтрымка сям’і з дзецьмі — адзін з ключавых напрамкаў сацыяльнай палітыкі».

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А., першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Богдан А.Л., старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Лугіна Т.А., старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя мнагадзетных бацькоў» Краўчанка Т.А., прадстаўнікі выканаўчых органаў улады і грамадскіх арганізацый.


Адкрываючы работу круглага стала, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э. адзначыла, што пытанні падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства заўсёды былі і застаюцца прыярытэтамі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Рост дабрабыту сямей, падняцце сацыяльнага статусу жанчыны-маці на больш высокі ўзровень пашаны і прэстыжу, павышэнне нараджальнасці, вырашэнне жыллёвых праблем, клопат аб здароўі маці і дзіцяці, змяншэнне маштабаў сацыяльнага сіроцтва з’яўляюцца першачарговымі задачамі дзяржавы.


Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А. у сваім дакладзе падрабязна расказала аб уплыве сацыяльна-эканамічных умоў на працэсы станаўлення сям’і, сістэме дзяржаўнай падтрымкі сямей з дзецьмі, якая склалася ў рэспубліцы, перспектывах яе далейшага ўдасканальвання. Былі ўзняты такія актуальныя пытанні, як забеспячэнне даступнасці жылля для мнагадзетных і маладых сямей, развіццё праграмы сямейнага капіталу і неабходнасць пашырэння напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання з улікам патрэбнасцей мнагадзетных сямей, укараненне канцэпцыі «Кампаніі, дружалюбныя бацькам» і адказнага бацькоўства.


Не пакінулі без увагі ўдзельнікі аўтарытэтнага форуму і пытанні здароўя, медыцынскай абароненасці мацярынства і дзяцінства.

Аб тым, якія гарантыі і льготы прадугледжаны для сямей, што выхоўваюць дзяцей, у сістэме ахове здароўя, і далейшых кроках у гэтым напрамку расказала першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Богдан А.Л.

На практычных аспектах сацыяльнай падтрымкі сям’і ў Рэспубліцы Беларусь і асноўных праблемных пытаннях у гэтай галіне ў сваіх выступленнях спыніліся старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Лугіна Т.А. і старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя мнагадзетных бацькоў» Краўчанка Т.А.


Падчас дыскусіі адбылося актыўнае абмеркаванне перспектыў і прыярытэтных мерапрыемстваў падтрымкі сямей з дзецьмі.

Усе цікавыя прапановы, крытычныя заўвагі і пажаданні, якія прагучалі, будуць усебакова вывучаны і, магчыма, знойдуць сваё ўвасабленне ў будучых заканадаўчых актах.


Як адзначыла Л.Э.Макарына-Кібак, толькі аб’яднаўшы намаганні прадстаўнікоў усіх галін улады, шырокіх слаёў грамадскасці, можна стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы для максімальна поўнай рэалізацыі дзецьмі сваіх канстытуцыйных правоў, а сем’ямі — іх асноўнай функцыі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by