Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.09.2017

28 верасня 2017 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне адкрыць  трэцюю сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склiкання 2 кастрычнiка 2017 года.

Адкрываючы пасяджэнне, У.П.Андрэйчанка праінфармаваў членаў Савета, што ў пастаянных камісіях знаходзіцца 58 пытанняў. Практычна палова з іх цалкам падрыхтаваны для ўключэння ў парадак дня сесіі.

Ён таксама паведаміў, што рабочыя варыянты праекта Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год» і дапаўняючых яго дакументаў, прадстаўленыя Саветам Міністраў у Палату прадстаўнікоў у парадку ўзаемадзеяння, у цяперашні час абмяркоўваюцца ў пастаянных камісіях. Вынікі гэтай работы будуць абагульнены на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, а таксама ў ходзе так званага нулявога чытання з удзелам членаў Урада і профільных міністэрстваў.


Сярод найважнейшых пытанняў, якія плануецца разгледзець на сесіі, праекты законаў па пытаннях процідзеяння манапалізму, аптымізацыі механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, забеспячэння празрыстасці працэдур дзяржаўных закупак, удасканалення банкаўскага заканадаўства, інвестыцыйнай і прыватызацыйнай дзейнасці.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў заклікаў дэпутатаў надаць асаблівую ўвагу законапраектам, работаа над якімі працягваецца ўжо на працягу года. У ліку такіх дакументаў ён назваў праекты законаў аб нарматыўных прававых актах, імянных прыватызацыйных чэках, фізічнай культуры і спорце, абыходжанні з жывёламі, па пытаннях пітнога водазабеспячэння, карэкціроўцы грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага заканадаўства.


У сваім выступленні У.П.Андрэйчанка анансаваў правядзенне шэрагу парламенцкіх слуханняў у Палаце прадстаўнікоў, а таксама ў рамках снежаньскай сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У якасці важнейшых міжнародных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх парламентарыяў Старшыня Палаты прадстаўнікоў назваў пасяджэнні ПА АБСЕ, якое пройдзе ў Андоры ў пачатку кастрычніка гэтага года, мерапрыемства Парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, якія адбудуцца ў Мінску 28 лістапада, 137-ю Асамблею Міжпарламенцкага саюза, правядзенне якой запланавана з 14 па 18 кастрычніка ў г. Санкт-Пецярбургу, а таксама мерапрыемствы Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі, парламенцкіх структур СНД і АДКБ.


Члены Савета пагадзіліся з праектам парадку дня сесіі і вырашылі ўнесці яго на зацвярджэнне Палаты прадстаўнікоў. Усяго ў праект уключана 28 пытанняў, у тым ліку дзевяць законапраектаў, 13 праектаў законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў, а таксама чатыры дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


У ходзе сесіі парадак дня будзе дапаўняцца.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць