Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.09.2018

28 верасня 2018 года пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, прысвечанае праекту Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Законапраект унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі, Вярхоўнага Суда, міністэрстваў культуры, эканомікі, сувязі і інфарматызацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, а таксама прадстаўнікі аўтарскіх таварыстваў і тэлекамунікацыйнага галіновага саюза.


У сувязі з паступіўшым у камісію зваротам кампазітара Моўчана А.У., які з’яўляецца старшынёй аўтарскага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, на пасяджэнні абмяркоўваліся новаўвядзенні ў Закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», якія прадугледжваюць зніжэнне мінімальнага памеру кампенсацыі, што спаганяецца па рашэнні суда з парушальніка выключных праў, і асаблівасці адказнасці аператараў электрасувязі і пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі, якія ажыццяўляюць распаўсюджванне тэлепраграм, што ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм.


Пазіцыю аўтарскага таварыства адносна прапануемых змяненняў агучыў сам аўтар звароту кампазітар Моўчан А.У. З абгрунтаваннем неабходнасці навацый выступіў суддзя Вярхоўнага Суда Латышэвіч А.Д., паколькі гэты судовы орган з’яўляецца ініцыятарам зніжэння мінімальнага памеру кампенсацыі.


У дыскусіі таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сірэнка В.І., першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Д.Г., першы намеснік Міністра культуры Дрыга І.У., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Дарафеева І.А., Рыбак А.А., іншыя ўдзельнікі мерапрыемства.

Падводзячы вынікі пасяджэння, І.А.Марзалюк адзначыў важнасць прапануемых норм, паколькі яны з’яўляюцца сродкам дасягнення балансу інтарэсаў, садзейнічаюць рашэнню праблем практыкі прымянення Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць