Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
28 верасня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) прыняў удзел у абласным фестывалі-кірмашы на Віцебшчыне.

28 верасня ў г. Браславе прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019», які традыцыйна сабраў афіцыйныя дэлегацыі з усіх раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці, якія складаюцца з прадстаўнікоў лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, перадавых аграрыяў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці і ганаровых гасцей. Галоўнымі героямі свята сталі пераможцы абласнога спаборніцтва, якія занялі першыя месцы ў шматлікіх намінацыях, якім ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўніцтвам вобласці былі ўручаны дыпломы, прэміі і каштоўныя падарункі.
Акрамя ўзнагароджання герояў жніва — 2019 у праграме мерапрыемства-парк жывых скульптур, тэматычныя выставы і пляцоўкі, Горад майстроў, дэманстрацыя сельскагаспадарчай тэхнікі, паказальныя выступленні супрацоўнікаў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, выхаванцаў паруснай школы г. Браслава, СДЮШАР г. Наваполацка, 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, адкрыццё Дошкі Гонару, святочны канцэрт і многае іншае.