Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.08.2017

28 жніўня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член камісіі Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю П.А.Атрошчанка прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных завяршэнню ваенна-патрыятычнай змены навучэнцаў сувораўскіх ваенных (нахімаўскага ваенна-марскога) і кадэцкіх вучылішч Беларусі і Расіі.

Змена, праходзіла ва Усерасійскім дзіцячым цэнтры «Арляня» (Краснадарскі край) пад дэвізам «Айчыны годныя сыны». На цырымоніі закрыцця змены выхаванцы вайсковых вучылішч прайшлі ўрачыстым маршам са сьцягамі сваіх навучальных устаноў па набярэжнай «Арляня». Дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія луналі над лагерам на працягу змены Саюзнай дзяржавы, былі спушчаны ў знак яе заканчэння.

Выніковым мерапрыемствам стаў канцэрт. П.А.Атрошчанка звярнуўся да ўдзельнікаў змены з прывітаннем ад імя Парламенцкага Сходу, падкрэсліўшы, што патрыятычнае выхаванне моладзі мае вялікае значэнне для будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. На думку парламентарыя, ваенна-патрыятычная змена, якая праходзіць штогод на працягу 11 гадоў, дазваляе наладжваць цесныя прафесійныя і сяброўскія сувязі паміж будучай ваеннай элітай Беларусі і Расіі. Парламентарый падзякаваў супрацоўнікаў міністэрстваў абароны, адукацыі і ўнутраных спраў дзвюх краін за сур’ёзную падрыхтоўчую работу, выказаў словы ўдзячнасці калектыву Усерасійскага дзіцячага цэнтра за клопат і ўвагу.

П.А.Атрошчанка ўручыў дзецям дыпломы за актыўны ўдзел у мерапрыемствах змены і перамогі ў конкурсах і спаборніцтвах. Памятныя падарункі былі таксама ўручаны камандзірам і прадстаўнікам навучальных устаноў. За выдатныя дасягненні выхаванцаў Чыцінскага сувораўскага ваеннага вучылішча МУС Расійскай Федэрацыі, Пансіёна выхаванак Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча ўзнагародзілі кубкамі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

У гэты ж дзень парламентарый наведаў размешчаны на тэрыторыі ВДЦ лагер «Алімпійская вёска», дзе пражывалі ўдзельнікі змены, паразмаўляў з кадэтамі і сувораўцамі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць