28.08.2019

28 жніўня 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Паліціка В.С. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы законапраекта «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце ў рабочым парадку.

У ходзе абмеркавання выпрацаваны ўзгодненыя пазіцыі па выказаных заўвагах.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць