Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.08.2019

28 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі прайшло чарговае пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам кіраўніка рабочай групы, члена Пастаяннай камісіі Юніцына А.Ю., прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Чудовіч В.І., прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувяззю «БелГІЭ».

На пасяджэнні быў разгледжаны шэраг заўваг і прапаноў Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Па ўзгодненых пазіцыях у тэкст законапраекта ўнесены праўкі.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць