Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.06.2018

29 — 30 чэрвеня 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П.і член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Стаціўка Ж.У. прымалі удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Памятаць дзеля агульнай еўрапейскай будучыні».

Двухдзённая Міжнародная канферэнцыя «Памятаць дзеля агульнай еўрапейскай будучыні» праходзіла у Мінскім міжнародным цэнтры ім. Ёханэса Рау і прысвечана абмеркаванню перспектыў развіцця еўрапейскай культуры памяці. Цэнтральнае пытанне мерапрыемства — роль моладзі, мясцовых ініцыятыў, цэркваў і рэлігійных аб'яднанняў у далейшым развіцці агульнай еўрапейскай культуры памяці.

Канферэнцыя сабрала больш за 250 удзельнікаў, сярод якіх прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, гісторыкі: Аляксандр Долгоўскі (Беларусь), Вікторыя Навуменка (Украіна), Дзмітрый Аляксееў (Расія), Ханна Драснін (Германія) і іншыя прадстаўнікі Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Расіі , Украіны і Чэхіі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць