29.06.2017

29 чэрвеня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага cходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна са сваімі памочнікамі прыняла ўдзел у сустрэчы насельніцтва аг. Лясны, вёсак Бараўляны, Ляскоўка з прадстаўнікамі УП «БелНДIПгорадабудаўніцтва», Мінскага аблвыканкама, Мiнскага раённага выканаўчага камітэта і Бараўлянскага сельвыканкама ў межах грамадскага абмеркавання праекта «Генеральны план пасёлак Лясны і вёска Бараўляны Мінскага раёна (карэкціроўка)».

Цікавасць насельніцтва да абмеркавання гэтага пытання была надзвычай вялікая, мясцовы дом культуры быў цалкам запоўнены. Ведаючы сітуацыю аб маючым адбыцца абмеркаванні праекта, Курсевіч Валянціна напярэдадні сустрэчы з насельніцтвам разам з прадстаўнікамі Мінскага раённага выканаўчага камітэта і Бараўлянскага сельвыканкама аб'ехалі ўсе аб'екты на тэрыторыі Бараўлянскага сельскага савета, па якім грамадзяне выказалі сваё негатыўнае стаўленне.

Прадстаўнік УП «БелНДIПгорадабудаўніцтва»  інфармаваў насельнiцтва аб асноўных палажэннях праекта, асноўны аргумент зводзячы да таго, што вёска Бараўляны і аг. Лясны размешчаны паблізу г. Мінска, павінны развівацца, а не заставацца вёскай. Жыхары гэтых населеных пунктаў не пагадзіліся з такім падыходам, а аддалі перавагу таму, каб Бараўляны заставалiся вёскай, дзе павінен быць захаваны лясны масіў, а не будавацца шматпавярховыя дамы, іншыя аб'екты за кошт высечкі лесу. Ініцыятыўная група выказалася таксама супраць будаўніцтва чатырохпалоснай аўтамабільнай дарогі, якая павінна прайсці праз прыватную жылую забудову. Галоўны архітэктар Мінскай вобласці Вадзім Нікалаенка з улікам пачутага меркавання насельніцтва прапанаваў прадоўжыць грамадскае абмеркаванне праекта. Канчатковы варыянт праекта «Генеральны план пасёлак Лясны і вёска Бараўляны Мінскага раёна (карэкціроўка)» будзе дапрацаваны сумесна з ініцыятыўнай групай, сфармаванай з ліку жыхароў населеных пунктаў. Пакуль ёсць рознагалоссі хоць па адным з пунктаў праекта, паабяцаў Вадзім Нікалаенка, праект не будзе зацверджаны. Дэпутат Курсевіч Валянцiна падтрымала гэтую прапанову і выказала меркаванне, што пасля прапрацоўкі гэтага праекта з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці і насельніцтва можна прыняць рашэнне аб далейшым праектаванні. Развіццё дадзенага пытання дэпутатам Валянцінай Курсевіч ўзята на кантроль.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць