29.06.2017

29 чэрвеня 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы пад старшынствам І.Л.Невара адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце».

У пасяджэнні прынялі ўдзел спецыялісты Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і аддзела па забеспячэнні дзейнасці камісіі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапановы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якія паступілі па законапраекце. У прыватнасці, былі разгледжаны пытанні, што тычацца дзейнасці федэрацый (саюзаў, асацыяцый) па відзе (відах) спорту, іх праў і абавязкаў, стварэння ў названых арганізацыях папячыцельскіх (наглядальных) саветаў, а таксама пытанні выплаты ўзнагароджання трэнерам, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы спартсменаў, якія сталі пераможцамі (прызёрамі) спартыўных спаборніцтваў.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Спіс дэпутатаў: Невар Ігар Леанідавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць