29.10.2018

29 кастрычніка 2018 гада ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы адбылося пасяджэнне па абмеркаванні Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 — 2020 гады.

Старшыня пастаяннай камісіі Шчэпаў У.А., адкрываючы пасяджэнне, паведаміў, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь унёс на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Праграму дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 — 2020 гады.


У.А.Шчэпаў адзначыў, што асноўнымі задачамі з’яўляюцца стварэнне найлепшых умоў для бізнес-асяроддзя, павышэнне эфектыўнасці дзяржсектара, рост прадукцыйнасці працы, пачатак цыфравізацыі ўсіх галін эканомікі, а таксама дадаў, што галоўным вынікам рэалізацыі дадзенай Праграмы павінна стаць канкурэнтаздольная эканоміка, якая дазваляе стварыць аснову для дасягнення да канца 

2025 года валавога ўнутранага прадукту ў памеры не менш за
100 мільярдаў даляраў ЗША.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне ўхваліць Праграму дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 — 2020 гады.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць