Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
29 кастрычніка 2018 года пад старшынствам Наумовіча А.М. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Дэпутаты, члены Пастаяннай камісіі абмеркавалі прадстаўленую Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для разгляду Праграму дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 — 2020 гады.
Па выніках разгляду прынята рашэнне ў цэлым падтрымаць
пазначаную Праграму і праінфармаваць пра гэта Пастаянную камісію Палаты
прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту.
Дэпутат Баранік В.М. праінфармаваў аб ходзе падрыхтоўкі да
разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб унясенні дапаўненняў у Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».
Старшыня камісіі Навумовіч А.М. давёў да ведама прысутных, што ў камісію паступіў праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму».
Удзельнікі пасяджэння
прызначылі адказных за падрыхтоўку названага законапраекта, намецілі адпаведны
план работы, разгледзелі іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай
камісіі.