Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.10.2019

29 кастрычніка па ініцыятыве дэпутата Няхайчык А.У. у Палаце прадстаўнікоў пабывалі старшакласнікі школ і гімназій, удзельнікі школьнай лігі маладых выбаршчыкаў Заводскага раёна сталіцы.

Няхайчык А.У. прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках школьнай лігі маладых выбаршчыкаў Заводскага раёна сталіцы, дзеліцца асабістым вопытам удзелу ў выбарчых кампаніях.

І сёння будучыя палітыкі змаглі азнаёміцца з дзейнасцю вышэйшага заканадаўчага органа краіны. Старшакласнікі пабывалі ў Авальнай зале, агледзелі пастаянна дзеючую музейную экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў. А затым у прэс-цэнтры адбыўся адкрыты дыялог з парламентарыямі, якія прадстаўляюць у Парламенце Заводскі раён, і членам Маладзёжнай палаты пры Мінскам гарадскім Савеце дэпутатаў, выпускніком сярэдняй школы № 169 Уладзіславам Рыбчыкам.


Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў размове, цікавіліся пытаннямі дзяржаўнай ідэалогіі, падтрымкі моладзі ў Беларусі, удзелу моладзі ў выбарчых кампаніях, дзейнасці Маладзёжнай палаты, выказвалі свой пункт гледжання і ўносілі прапановы па пытаннях, якія абмяркоўваліся.

Такія сустрэчы з моладдзю рэгулярна праводзяцца ў Заводскім раёне пад эгідай «Белай Русі», якую ўзначальвае Няхайчык А.У. І сёння разам з ёй у адкрытай размове са старшакласнікамі прымаў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член раённага Савета РГА «Белая Русь» Курсевіч В.В.

У завяршэнні парламентарыі уручылі ўсім удзельнікам сустрэчы памятныя падарункі ад «Белай Русі» Заводскага раёна, падзякавалі дзяцей, педагогаў і пажадалі поспехаў ва ўсіх справах.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць