29.04.2019

29 красавіка 2019 года намесьнік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштук Б.К. звярнуўся з выступленнем да ўдзельнікаў міжнароднай парламенцкай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ ў г. Мінску.

Выступленне намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў было зроблена ў ходзе дыскусіі, якая разгарнулася на I панэлі канферэнцыі на тэму «Рэалізацыя ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» як фактар эканамічнага росту і павышэння інвестыцыйнай прывабнасці дзяржаў — удзельніц: праблемы і шляхі развіцця».


Б.К.Пірштук у прыватнасці адзначыў, што дзякуючы развітой і сучаснай транспартна-лагістычнай інфраструктуры Беларусь з’яўляецца надзейным партнёрам і сувязным звяном сухапутных кантэйнерных маршрутаў з Кітая ў Еўропу, а работа, што праводзіцца дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь, стварае аснову для інтэграцыі транспартных камунікацый у транскантынентальныя ланцугі паставак прадукцыі.


Асобна намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў спыніўся на пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь і розных прэферэнцыйных рэжымах для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці. У гэтай сувязі былі адзначаны перавагі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» як міжнароднага высокатэхналагічнага праекта.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць