Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.04.2019

29 красавіка 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь А.М.Белкавец, дырэктар Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь А.Д.Красінскі, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы фінансавага рынку» Белкавец А.М. адзначыў, што Пагадненне, падпісанае ў г. Маскве дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза, вызначае напрамкі і парадак гарманізацыі заканадаўства гэтых дзяржаў у фінансавай сферы (у банкаўскім сектары, страхавым сектары, сектары паслуг на рынку каштоўных папер). Пагадненнем прадугледжана ўзаемадзеянне пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, накіраваных на гарманізацыю заканадаўства дзяржаў — членаў ЕАЭС у сферы фінансавага рынку і прыняцце іншых мер для ўнясення ў наступным бакамі прапаноў па змяненні нацыянальнага заканадаўства.

Прыняцце праекта Закона дазволіць стварыць умовы на фінансавых рынках дзяржаў — членаў ЕАЭС для свабоднага руху капіталу ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі фарміравання саюза.

Дэпутатамі зададзены шэраг пытанняў, якія дакранаюцца канкрэтызацыі норм заканадаўства, патрабуючых удакладнення, а таксама магчымасцей практычнага прымянення норм Пагаднення пасля яго ратыфікацыі.

Таксама на пасяджэнні разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць