Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
29 красавіка 2019 года ў г. Мінску адкрываецца міжнародная парламенцкая канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ на тэму «Адзін пояс, адзін шлях: паглыбленне супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця і росквіту».

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Г.Цэрэтэлі, Генеральны сакратар Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва А.Гаджыеў, парламенцкія дэлегацыі дзяржаў — удзельніц АБСЕ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.
У рамках канферэнцыі пройдуць дыскусіі па тэмах:
«Рэалізацыя ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» як фактар эканамічнага росту і павышэння інвестыцыйнай прывабнасці дзяржаў — удзельніц: праблемы і шляхі развіцця»;
«Рэалізацыя міжнародных інфраструктурных праектаў — аснова поспеху ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях»;
«Выкарыстанне патэнцыялу ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» для нарошчвання гуманітарнага супрацоўніцтва і турыстычнай прывабнасці дзяржаў — удзельніц».
Акрамя таго, запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.
Група падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ была створана 8 ліпеня 2017 года на 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў г. Мінску.
У склад Групы ўваходзяць парламентарыі Аўстрыі, Азербайджана, Албаніі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Кыргызстана, Македоніі, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Таджыкістана, Турцыі, Украіны, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі і Швейцарыі.
Дзейнасць Ггрупы ў рамках ПА АБСЕ накіравана на пашырэнне сфер супрацоўніцтва і ўмацаванне палітычных, эканамічных і культурных сувязяў паміж дзяржавамі — удзельніцамі АБСЕ.
Група заклікана адыгрываць ролю платформы, якая садзейнічае ўзаемавыгадным эканамічным і гандлёвым сувязям пры дапамозе развіцця транспартных калідораў, мер па спрашчэнні перавозак і гандлёвых працэдур, садзейнічання свабоднаму і бяспечнаму перамяшчэнню асоб, тавараў, паслуг і інвестыцый.