29.04.2019

29 красавіка 2019 года ў Кангрэс-холе «Мінск» гасцініцы «Прэзідэнт-Гатэль» прайшла цырымонія адкрыцця міжнароднай парламенцкай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ.

Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, У.П.Андрэйчанка адзначыў, што стварэнне больш справядлівага і бяспечнага свету можна дамагчыся толькі на аснове добрасуседства, раўнапраўя, узаемнага даверу і развіцця эканамічнага супрацоўніцтва. Менавіта гэта ідэя і ляжыць у аснове ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб перазапуску Хельсінкскага працэсу, падкрэсліў ён.


На вельмі блізкіх прынцыпах грунтуецца і канцэпцыя Шаўковага шляху. Вынікі Другога форуму міжнароднага супрацоўніцтва на вышэйшым узроўні «Адзін пояс, адзін шлях», што нядаўна завяршыўся ў Пекіне, кажуць пра рост цікавасці да гэтай геапалітычнай ініцыятывы.


У.П.Андрэйчанка падкрэсліў, Шаўковы шлях не проста гандлёвы маршрут. Гэта магутны канал абмену новымі ідэямі, ведамі і тэхналогіямі, прастора для дыялогу цывілізацый і прынцыпова новы спосаб узаемадзеяння краін з розным узроўнем эканамічнага развіцця.


Уцягнутасць ў гэты працэс дазволіць усім яго ўдзельнікам эфектыўна задзейнічаць свае канкурэнтныя перавагі, а аб’яднанне навукова-тэхнічнага, вытворчага і гуманітарнага патэнцыялаў будзе рэальна працаваць на рост дабрабыту грамадзян дзяржаў рэгіёну, перакананы Старшыня Палаты прадстаўнікоў. У якасці аргументу ён прывёў вопыт індустрыяльнага парку «Вялікі камень», які паступова становіцца міжнародным высокатэхналагічным кластарам, цэнтрам прыцягнення спецыялістаў самых прасунутых сфер эканомікі і пляцоўкай для актыўнага мультыкультурнага дыялогу.


Вопыт такога супрацоўніцтва, паводле слоў У.П.Андрэйчанкі, абвяргае стэрэатып аб несумяшчальнасці Усходу і Захаду, еўрапейскай і еўразійскай эканамічных мадэляў. Аб’яднанне жа намаганняў дапаможа дасягнуць сінэргетычнага эфекту ў дасягненні агульных мэтаў, галоўнай з якіх з’яўляецца мірнае, стабільнае і ўпэўненае развіццё рэгіёну, мяркуе Старшыня Палаты прадстаўнікоў.


Гаворачы аб дзейнасці Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ, У.П.Андрэйчанка адзначыў, што гэты фармат зносін дае магчымасць парламентарыям АБСЕ сканцэнтравацца на сутнасных пытаннях узаемадзеяння ў інтарэсах народаў краін — удзельніц Групы, абмінаючы надуманыя, залішне палітызаваныя тэмы.

Мы вітаем крокі ў бок спрашчэння працэдур гандлю, скарачэння адміністрацыйных бар’ераў, развіцця мытнага супрацоўніцтва, узаемавыгаднага рашэння праблем, якія ўзнікаюць падчас такой працы, заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.


Адзначаючы важнасць заахвочвання магчымасцяў узаемнай інтэграцыі аб’ектаў інфраструктуры, ён таксама адзначыў, што ў дадатак да наземнага і марскога шляхоў у будучыні можа паўстаць неабходнасць у новым вымярэнні Шаўковага шляху – лічбавых каналах камунікацый. Таму нам трэба думаць аб паляпшэнні каардынацыі ў ІТ-сектары, звярнуўся У.П.Андрэйчанка да ўдзельнікаў канферэнцыі.

У заключэнне У.П.Андрэйчанка выказаў упэўненасць, што дыскусіі ў ходзе канферэнцыі будуць плённымі, а іх вынікам стануць рэкамендацыі, якія будуць мець рэальную сацыяльную і практычную каштоўнасць.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць