29.04.2019

29 красавіка 2019 года ўдзельнікі міжнароднай парламенцкай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ ў г. Мінску прынялі яе выніковую дэкларацыю.

Дакумент накіраваны на аказанне падтрымкі практычнаму супрацоўніцтву і рэалізацыі буйнамаштабных праектаў у рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

У дэкларацыі прызнаецца эфектыўнасць работы Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ і важнасць правядзення яе канферэнцый на рэгулярнай аснове як пляцоўкі, якая забяспечвае магчымасць адкрытага абмеркавання актуальных пытанняў і выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў да іх вырашэння.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі падзяку беларускаму боку за гасціннасць і арганізацыю пляцоўкі для правядзення форуму.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць