Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.11.2018

29 лістапада 2018 года пад старшынствам А.А.Рыбака адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У пасяджэнні прыняў удзел намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхадзюк М.І.

У ходзе пасяджэння быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах».

Прадстаўляючы законапраект, М.І.Міхадюк адзначыў, што гэтым Пагадненнем прадугледжваецца развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы фундаментальных і прыкладных даследаванняў, распрацовак у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі.


Члены камісіі задалі шэраг удакладняючых пытанняў па законапраекце, а таксама абмеркавалі з намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь шэраг аспектаў будаўніцтва Беларускай АЭС і перспектывы развіцця айчыннай энергетыкі.

Па выніках разгляду парадку дня Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах» у парадак дня пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць