Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

29.11.2021

29 лістапада 2021 года адбылося сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у ходзе якога члены Урада адказалі на пытанні парламентарыяў.

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П. адзначыў, што ў снежні спаўняецца два гады работы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. «Працаваць парламентарыям даводзіцца ў няпростых умовах. Жорсткае геапалітычнае супрацьборства ставіць перад намі задачы па адстойванні суверэнітэту і незалежнасці краіны, абароне беларускага народа ад той масіраванай атакі, якая вядзецца на нашы традыцыйныя каштоўнасці і ідэалы», — сказаў У.П.Андрэйчанка.

Пацярпеўшы няўдачу са спробай дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, калектыўны Захад нарошчвае санкцыйны ціск. Асаблівую занепакоенасць парламентарыяў выклікае тое, што развязаная супраць беларускага народа інфармацыйная вайна паступова набывае формы ваеннага супрацьстаяння. «На падставе штучна створанага звонку міграцыйнага крызісу адбываецца нарошчванне войскаў НАТА каля нашых заходніх граніц», – адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён заявіў, што «Беларусь выступае супраць эскалацыі канфлікту, адказна выконваючы свае міжнародныя абавязальніцтвы. Мы даем бежанцам прытулак, ежу і медыцынскую дапамогу, а тым, хто хоча, дапамагаем вярнуцца дадому. А за гэта атрымліваем ад Захаду чарговы пакет санкцый».


У.П.Андрэйчанка падкрэсліў, што такія агрэсіўныя дзеянні не толькі дэстабілізуюць абстаноўку ў цэнтры Еўропы, але і ствараюць прамую пагрозу для ўсяго рэгіёну АДКБ. У сувязі з гэтым ён заклікаў парламентарыяў адсочваць сітуацыю на граніцы, аператыўна даводзіць да міжнароднай супольнасці інфармацыю аб сапраўдным становішчы рэчаў і рэагаваць на недружалюбныя выпады супраць Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, трэба больш актыўна ўзаемадзейнічаць з нашымі саюзнікамі па АДКБ і Саюзнай дзяржаве, выказаў упэўненасць Старшыня Палаты прадстаўнікоў. Ён у прыватнасці паведаміў, што пытанні процідзеяння новым пагрозам і выклікам калектыўнай бяспекі будуць разгледжаны на чарговым пленарным пасяджэнні Парламенцкай Асамблеі АДКБ, якое адбудзецца 29 лістапада 2021 года.

У.П.Андрэйчанка таксама дадаў, што сітуацыя з мігрантамі будзе абмяркоўвацца і з расійскімі парламентарыямі, паколькі гэта правакацыя ў роўнай ступені накіравана супраць Расійскай Федэрацыі. Бліжэйшай падставай для гэтага стане візіт у Беларусь Старшыні Дзяржаўнай Думы Расіі Валодзіна В.В. 2 снежня 2021 года, паведаміў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён праінфармаваў, што ў рамках візіту адбудзецца 61-я сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, галоўным пытаннем, якой стане Дэкрэт Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі, падпісаны лідэрамі дзвюх краін 4 лістапада 2021 года.

«У развіццё Дэкрэта неабходна прыняць больш за чатырыста актаў і двухбаковых пагадненняў. Гэта каласальная работа. Але ў нашых інтарэсах не зацягваць гэты працэс, бо развітая эканоміка — аснова незалежнасці і сацыяльнага дабрабыту», – сказаў У.П.Андрэйчанка.

Звяртаючыся непасрэдна да тэмы пасяджэння, Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што аграрна-прамысловы комплекс — важнейшы складальнік беларускай эканомікі. Ён не толькі надзейна забяспечвае харчовую бяспеку краіны, але і служыць важнейшай крыніцай нарошчвання аб’ёмаў айчыннага экспарту. Менавіта таму пытанні стратэгіі АПК заўсёды знаходзяцца на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Старшыня Палаты прадстаўнікоў прапанаваў абмеркаваць перспектывы развіцця айчыннай сельскай гаспадаркі з улікам унутраных і знешніх выклікаў, падкрэсліўшы, што парламентарыяў перш за ўсё цікавіць заканадаўчае праламленне мер, якія неабходна прыняць для павышэння эфектыўнасці галіны.

У заключэнне У.П.Андрэйчанка коратка спыніўся на задачах, якія парламентарыям трэба будзе вырашыць да завяршэння шостай сесіі. Перш за ўсё, ён звярнуў увагу на неабходнасць своечасовага разгляду законапраекта аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год. Паводле слоў Старшыні Палаты прадстаўнікоў, дэпутатам і членам Савета Рэспублікі трэба ўважліва паглядзець, як у праекце бюджэту захоўваецца сацыяльная накіраванасць і забяспечваецца сацыяльная абароненасць грамадзян.

Ён таксама нагадаў, што ў бліжэйшы час праект абноўленага Асноўнага Закона будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. Гэта вельмі адказны момант, мяркуе У.П.Андрэйчанка. «Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, на гэтым этапе кожны грамадзянін Беларусі зможа стаць удзельнікам канстытуцыйнага працэсу. Данесці да насельніцтва значэнне прапанаваных дзяржаўных навацый – прамы абавязак парламентарыяў», — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Далей з дакладам на тэму «Аграпрамысловы комплекс: харчовая бяспека, эфектыўны экспарт, рэзервы развіцця» перад парламентарыямі выступіў Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Субоцін А.М.

АПК Беларусі — адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Гэта найважнейшая сфера, якая вызначае не толькі харчовую, сацыяльную, але і палітычную стабільнасць. За апошнія гады дасягнуты істотныя вынікі. Гарантаваны асноўныя крытэрыі харчовай бяспекі, расце вытворчы патэнцыял, пашыраецца геаграфія экспарту, сказаў А.М.Субоцін.


У рэйтынгу глабальнай харчовай бяспекі Беларусь у 2020 годзе заняла 23-е месца ў свеце са 113 краін, пры гэтым у 2019 годзе займала 36-ю пазіцыю. Высока ацэнена наяўнасць нацыянальных праграм і развіццё нарматыўна-прававых дакументаў у галіне якасці і бяспекі прадуктаў харчавання (26-я пазіцыя ў свеце і 18-я ў Еўропе).

Для задавальнення патрэбнасцей унутранага рынку пераважна за кошт уласных рэсурсаў склаўся дастатковы ўзровень вытворчасці па такіх таварных пазіцыях, як малако, цукар, алей, мяса, яйкі, збожжа, бульба і агародніна. Недастатковы ўзровень самазабеспячэння традыцыйна адзначаецца па рыбе, садавіне і ягадах, праінфармаваў віцэ-прэм’ер.

Па шэрагу відаў сельгаспрадукцыі і харчавання ў разліку на аднаго чалавека вытворчасць у некалькі разоў большая, чым у дзяржавах — членах ЕАЭС. У 2020 годзе ў краіне на душу насельніцтва было атрымана амаль 600 кг бульбы і 828 кг малака (больш, чым у Расіі і Арменіі).

«Але чым больш інтэнсіўна ідзе развіццё галіны, тым вастрэй адчуваецца неабходнасць удасканалення адносін у сельскагаспадарчай вытворчасці, фарміравання новых эфектыўных метадаў і мадэляў развіцця», — рэзюмаваў А.М.Субоцін.

«2020 год быў больш спрыяльны па пагодна-кліматычных умовах, паказчыкі вытворчасці асноўных сельскагаспадарчых культур склаліся высокімі, а па нарыхтоўцы травяных кармоў рэкорднымі, дазволіўшы забяспечыць паўтарагадовы іх запас. Разам з тым, бягучы год быў больш экстрэмальным па пагодна-кліматычных умовах, што не дазволіла аграрыям дасягнуць леташніх паказчыкаў па шэрагу культур. Пры гэтым па большасці паказчыкаў прагнозы бягучага года вышэйшыя за сярэднія за пяцігодку», — сказаў А.М.Субоцін.

Валавы збор збожжавых і зернебабовых у вазе пасля дапрацоўкі ў сярэднім за пяць гадоў у сельскагаспадарчых і фермерскіх арганізацыях склаў 7332 тыс. т, у 2021 годзе мы атрымалі 7460 тыс. т, або 102 % да сярэдняга за пяць гадоў. У тым ліку вытворчасць рапсу ў бягучым годзе склала 720 тыс. т, або 138 % да сярэдняга за пяцігодку.

«З пачатку года ў грамадскім сектары павялічана вытворчасць малака — 101 %, вырошчванне буйной рагатай жывёлы — 101,2 %. Нязначна зніжана па аб’ектыўных прычынах вытворчасць свіней (97,2 %) і птушкі (92,8 %). Вышэй за ўзровень мінулага года сабрана кукурузы на зерне (154,6 %) і цукровых буракоў (амаль 103 %)», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

За 10 месяцаў у сельскагаспадарчых арганізацыях і фермерскіх гаспадарках атрымана амаль 6 млн. 400 тыс. т малака, вырашчана амаль 540 тыс. т буйной рагатай жывёлы, свіней — 371 тыс. т, птушкі – 550 тыс. т, вытворчасць яек склала 2481. млн. штук.

«У цэлым па рэспубліцы тэмп росту вытворчасці прадуктаў харчавання і напояў склаў 101,8 % да такога ж перыяду 2020 года і абумоўлены нарошчваннем тэмпаў вытворчасці ў перапрацоўцы і кансерваванні мяса і вытворчасці мясной і мясазмяшчальнай прадукцыі, а таксама вытворчасці малочных прадуктаў, мукамольна-крупяных прадуктаў, раслінных і жывёльных алеяў і тлушчаў, — дадаў А.М.Субоцін. — У бягучым годзе выканана заданне па пастаўках харчовага збожжа для дзяржаўных патрэб, што дае магчымасць забяспечыць унутраны рынак жытняй і пшанічнай мукой, а таксама ячменнымі і аўсянымі крупамі ў поўным аб’ёме».

«Забяспечваецца рост эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. За 9 месяцаў у сельскагаспадарчых арганізацыях да адпаведнага ўзроўня 2020 года на 13,4 % павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі. Рэнтабельнасць продажаў склала 6,3 % супраць 5,8 % за аналагічны перыяд мінулага года», — сказаў А.М.Субоцін.


Паводле яго слоў, колькасць стратных арганізацый скарацілася да 75 дзякуючы мерам па фінансаваму аздараўленню. Асноўныя інструменты фінансавага аздараўлення прадугледжаны ўказамі Прэзідэнта № 253 і № 399.

Фінансавыя абавязацельствы сельскагаспадарчых арганізацый краіны на 1 кастрычніка 2021 г. склалі 16 млрд. руб. і павялічыліся да пачатку года на 9 %, пры гэтым адзначаецца тэндэнцыя скарачэння пратэрмінаваных фінансавых абавязацельстваў па крэдытах і пазыках — зніжэнне на 3,3 % да пачатку года (на 383 млн. руб.).

«За пяцігодку вытворчасць малака ў краіне павялічана больш як на 13 %, прычым рост аб’ёмаў вытворчасці забяспечваецца штогод. У 2020 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый атрымана больш за 7,7 млн. т малака пры тэмпе росту да папярэдняга года 105 %. Нягледзячы на анамальную спякоту ў бягучым годзе, станоўчая дынаміка росту вытворчасці малака захоўваецца. За 9 месяцаў тэмп росту забяспечаны на ўзроўні 101,1 %», — сказаў А.М.Субоцін.

Нарошчванне валавой вытворчасці малака ў рэспубліцы ажыццяўляецца за кошт максімальнай рэалізацыі патэнцыялу прадукцыйнасці кароў малочнага статка пры захаванні на працягу апошніх гадоў колькасці кароў на ўзроўні 1,4 млн. галоў. «Пяцітысячная мяжа ў прадуктыўнасці дойнага статка была пераадолена ў 2018 годзе, а ў 2020 годзе гэты паказчык склаў 5,3 тыс. кг малака з дадаткам да ўзроўню 2019 года на 271 кг. За 9 месяцаў гэтага года гэтыя тэндэнцыі захоўваюцца. Так, сярэдні надой малака перавысіў леташні паказчык на 70 кг і склаў 4104 кг», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

У сельгасарганізацыях, якія з’яўляюцца ўзорамі тэхналагічнай дысцыпліны, патэнцыял прадуктыўнасці дойнага статка рэалізуецца на ўзроўні не ніжэйшым за сусветных лідэраў. Гэта УП «Моладава-Агра» Іванаўскага раёна, СВК «Ларынаўка» Аршанскага раёна, СВК імя Дзеньшчыкова Гродзенскага раёна. Па выніках года ў гэтых арганізацыях паказчык прадукцыйнасці дойнага статка перасягне 12 тыс. кг малака.

«Вытворчасць малака з’яўляецца адной з самых эфектыўных вытворчасцей у сельскай гаспадарцы. Рэнтабельнасць продажаў малака за 2020 год забяспечана на ўзроўні 21 %, за I паўгоддзе бягучага года — 22,4 %. Удзельная вага рэалізаванага малака ў вырабленым за 2020 год і за 9 месяцаў бягучага года перасягнула 90 %. Стратэгічнымі напрамкамі ў развіцці малочнай галіны вызначаны ўкараненне прамысловых тэхналогій, фарміраванне высокапрадуктыўнага дойнага статка, удасканаленне кармавой базы і паляпшэнне кадравага складу», — дадаў А.М.Субоцін.

«Краіна поўнасцю забяспечвае сябе цукрам, і дзякуючы правільна выбранай стратэгіі, якая знайшла адлюстраванне ў трох дзяржаўных праграмах, мы стварылі і развілі сыравінныя зоны па вырошчванню цукровых буракоў, а таксама павялічылі ў 3,8 раза аб’ём нарыхтоўкі цукровых буракоў», — сказаў А.А. М.Субоцін.


Нарасціць вытворчыя магутнасці па перапрацоўцы цукровых буракоў удалося да 40 тыс. т у суткі — прырост амаль на 25 тыс. т, што дало магчымасць арганізаваць перапрацоўку буракоў у аптымальныя тэрміны.

«Прынятыя меры дазволілі павялічыць вытворчасць бураковага цукру ў 3 разы. Па выніках 2020 года Слуцкі цукровы завод перамог у конкурсе «Лепшы цукровы завод Еўразійскага эканамічнага саюза 2020 года». Для развіцця буракацукровага падкомплексу краіны была распрацавана і зацверджана Урадам «Стратэгія развіцця цукровай галіны на 2021 — 2025 гады», якая прадугледжвае валавы збор цукровых буракоў не менш як 5 млн. т, дасягненне цукрыстасці не менш як 17 %, павелічэнне ўраджайнасці ў гаспадарках усіх катэгорый не ніжэй за 500 ц/га. З 2023 года цукровая галіна пачынае працаваць без дзяржаўнай падтрымкі», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

«Арганізацыі кандытарскай галіны вырабляюць цукровыя і мучныя кандытарскія вырабы, вытворчыя магутнасці якіх на 1 студзеня склалі 174 тыс. т. За 9 месяцаў кандытарскімі арганізацыямі рэспублікі атрымана 94,4 тыс. т кандытарскіх вырабаў, або 103 працэнты да ўзроўню 2020 года», — сказаў А.М.Субоцін.

«За студзень — верасень 2021 года кандытарскімі арганізацыямі канцэрна рэалізавана прадукцыі ў аб’ёме 55 тыс. т — амаль 104 % да ўзроўню 2020 года, у тым ліку на ўнутраны рынак — амаль 40 тыс. т. На экспарт за 9 месяцаў рэалізавана амаль 18 тыс. т кандытарскіх вырабаў, што на 23 працэнты вышэй да бягучага перыяду мінулага года. Зароблена амаль 50 млн. дол. Экспарт кандытарскіх вырабаў ажыццяўляўся ў 28 краін свету. Асвоены новыя рынкі: Афганістан, Ірак, Малайзія, Румынія, Сербія»,— адзначыў віцэ-прэм’ер.

А.М.Субоцін дадаў, што праводзімая на прадпрыемствах канцэрна мадэрнізацыя дазволіла палепшыць якасць і асартымент прадукцыі, павысіць канкурэнтаздольнасць.

ААТ «Белсолад» з’яўляецца адзіным вытворцам соладу ячменнага піваварнага ў рэспубліцы. Вытворчыя магутнасці даюць магчымасць штогод вырабляць 130 тыс. т соладу піваварнага, забяспечваючы ў поўным аб’ёме не толькі патрэбнасць унутранага рынку, але і задавальняць попыт на экспартных рынках.

Больш за 50 % піваварнага соладу пастаўляецца на экспарт. «Геаграфія экспарту ААТ «Белсолад» налічвае 20 краінаў свету. Акрамя традыцыйных рынкаў (Расіі, Украіны) беларускі солад вядомы ў такіх краінах, як Алжыр, В’етнам, Камбоджа, Манголія, Іран, Пакістан, Шры-Ланка, Японія, — сказаў А.М.Субоцін. — За апошнія 5 гадоў прадпрыемству ўдалося павялічыць удзельную вагу экспарту ў агульным аб’ёме рэалізацыі з 56 % да 67,3 %, а валютная выручка павялічылася ў 1,5 разы».

Адзіным вытворцам у рэспубліцы выварачнай солі класа «экстра» з’яўляецца ААТ «Мазырсоль». Таварыствам праведзена шырокамаштабная рэканструкцыя і мадэрнізацыя з павелічэннем вытворчасці выварачнай солі з 360 да 480 тыс. т солі ў год, павялічаны магутнасці па вытворчасці таблеціраванай солі, у 2010 годзе асвоена вытворчасць пасолачна-нітрытнай сумесі і да 2021 года павялічана больш як у 95 разоў. У 2012 годзе асвоена вытворчасць грануляванай солі, вытворчыя магутнасці якой складаюць 10 тыс. т у год.

«Праведзеная мадэрнізацыя дазваляе ААТ «Мазырсоль» упэўнена адчуваць сябе на знешніх рынках, 84 % прадукцыі экспартуецца ў 15 краін свету. Штогадовы экспарт складае каля 430 тыс. т на суму больш за 40 млн. дал», — сказаў А.М.Субоцін.

За пяць гадоў прадпрыемствамі харчовай прамысловасці праведзена каласальная работа па дыверсіфікацыі экспартных паставак. «Краіна дасягнула значных вынікаў у нарошчванні вытворчасці і экспарту сельгаспрадукцыі. З 2010 па 2020 год экспарт павялічыўся амаль у 2 разы і склаў 5,8 млрд. дол. (супраць 3,4 млрд. дол. у 2010 годзе). Удзельная вага сельгаспрадукцыі ў агульным аб’ёме экспарту складае 20 %», — сказаў А.М.Субоцін.

За 9 месяцаў 2021 года пастаўлена на экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на суму больш за 4,7 млрд. дол. (рост на 12,6 % да ўзроўню адпаведнага перыяду 2020 года). Прырост валютнай выручкі — 529 млн. дол. «Разам з ростам экспарту дастаткова інтэнсіўна скарачаецца імпарт харчовых тавараў у краіну і расце станоўчае сальда (на гэты перыяд — амаль 1,7 млрд. дол.)», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, рост экспарту асобных відаў прадукцыі ў натуральным выражэнні, а таксама рост сярэдніх экспартных цэн прывялі да павелічэння вартасных паказчыкаў экспарту. Вырас экспарт мясной і малочнай прадукцыі, яйкі, масла рапсавага, рыбы і рыбапрадуктаў, бульбы, агародніны, грыбоў, шакаладу, хлеба і мучных кандытарскіх вырабаў.

А.М.Субоцін таксама звярнуў увагу на тое, што Беларусь стабільна ўтрымлівае пазіцыі вядучага экспарцёра малочнай прадукцыі разам з ЕС, Новай Зеландыяй, ЗША і Аўстраліяй. Паводле даных Еўрапейскай камісіі, краіна займае 3-е месца ў свеце па экспарту масла сметанковага, малочнай сыроваткі сухой, па экспарту малака згушчанага, 4-ю пазіцыю па экспарту сыру, 5-е месца па экспарту сухога абястлушчанага малака. Геаграфія экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны – 104 краіны свету.

«Існуюць вялікія далягляды росту эфектыўнасці аграрнай вытворчасці і росту экспарту. Недаасвоеным застаецца рынак Кітая, яшчэ не адкрыты цалкам рынак Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, ісламскі свет. Толькі пачынаем асвойваць рынак Афрыкі», — адзначыў віцэ-прэм’ер.


Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання па выніках года чакаецца на ўзроўні больш як 6 млрд. дол.

А.М.Субоцін зазначыў: нягледзячы на тое, што харчовая бяспека Беларусі стабільна забяспечваецца, існуюць перспектывы росту эфектыўнасці аграрнай вытворчасці. Для вырашэння стратэгічных задач, якія стаяць перад АПК краіны, распрацаваны праект дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021 —2025 гады.

На наступную пяцігодку вызначаны аб’ёмы вытворчасці, неабходныя для гарантавання харчовай бяспекі і нарошчвання экспартнага патэнцыялу. Прагназуецца павелічэнне экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны да 7 млрд. дол. да 2025 года.

Асноўная мэта праграмы «Аграрны бізнес» — устойлівае развіццё вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, дастатковай для забеспячэння харчовай бяспекі рэспублікі і нарошчвання экспартнага патэнцыялу АПК, павышэнне прадукцыйнасці працы і канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Праграмай прадугледжана развіццё вытворчасці і рэалізацыі раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі, селекцыі і насенняводства, племянной справы ў жывёлагадоўлі, запланавана падтрымка малых форм гаспадарання, тэхнічная і тэхналагічная мадэрнізацыя прадпрыемстваў, развіццё меліярацыі, рэалізацыя прамых мер дзяржаўнай падтрымкі і льготнага крэдытавання бягучай дзейнасці.

Урад прыняў пастанову ад 23 лютага 2021 года № 100, якая прадугледжвае жорсткія меры рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. Пазней дзяржрэгуляванне цэн было працягнута да канца года. А.М.Субоцін звярнуў увагу, што гэта была вымушаная мера, і яна спрацавала.

«Аб’ём вытворчасці прадукцыі арганізацыямі маслатлушчавай галіны канцэрна «Белдзяржхарчпрам» за 9 месяцаў 2021 года склаў больш за 20 тыс. т, ці 117,8 % да аналагічнага перыяду 2020 года. Чаканы аб’ём вытворчасці маслатлушчавай прадукцыі ў 2021 годзе — 27 тыс. т (116 % да ўзроўню 2020 года)», — сказаў А.М.Субоцін.


З другой паловы 2020 года асноўнай маслатлушчавай сыравінай пры вытворчасці прадуктаў харчавання стаў айчынны рапсавы алей. Беларускія прадпрыемствы павялічылі аб’ёмы яго выпуску і рэалізацыі. Наладжаны і пастаўкі маслатлушчавай прадукцыі на экспарт. Традыцыйныя экспартныя рынкі прадпрыемстваў маслатлушчавай галіны — гэта краіны ЕС (Літва, Латвія, Нідэрланды, Данія), якія маюць найбольшую ўдзельную вагу ў аб’ёме экспарту, а таксама РФ, Кітай і Нарвегія.

Далей А.М.Субоцін адказаў на пытанні парламентарыяў.

Дэпутат Барташ С.У. пацікавілася, якія меры плануе прадпрымаць Урад па падтрымцы сельгаспрадпрыемстваў, якія аказаліся ў цяжкім фінансавым становішчы.

Дэпутат Гайдукевіч А.С. узняў пытанне аб неабходнасці падтрымкі айчынных вытворцаў на рынку харчовых тавараў.

Дэпутат Брыч Л.Г. папрасіў намесніка Прэм’ер-міністра выказаць сваё меркаванне аб магчымасці змякчэння мер, якія прымаюцца для стрымлівання росту цэн.

Дэпутат Хлабукін І.К. папрасіў разгледзець пытанне аб спрашчэнні працэдуры прадастаўлення акта горнага адводу ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання.

Дэпутат Лагунова Г.М. пацікавілася, якія крокі плануе зрабіць Урад для выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па нарошчванню экспарту сельгаспрадукцыі.

Акрамя таго, у ходзе сумеснага пасяджэння на пытанне дэпутата Хлабукіна І.К. адказаў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Матусевіч Д.Ф.

Усяго падчас пасяджэнняў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі задалі каля 9 пытанняў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by