Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.05.2017

29 мая 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкага В.І. з дырэктарам Бюро Еўразіі Міністэрства замежных спраў Дзяржавы Ізраіль Аляксандрам Бэн-Цві.

Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў развіцця беларуска-ізраільскіх адносін. Асаблівая ўвага была нададзена пашырэнню міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, паглыбленню супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах.


У ходзе сустрэчы В.І.Варанецкі адзначыў станоўчую дынаміку развіцця двухбаковых сувязей Беларусі і Ізраіля. Была выказана зацікаўленасць у развіцці кантактаў на ўзроўні рабочых груп па супрацоўніцтве паміж парламентамі Беларусі і Ізраіля, а таксама профільных камісій парламентаў.

У сустрэчы прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алон Шохам.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць