Рус Бел En
29.05.2018

29 мая 2018 года адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы на базе ўстаноў адукацыі г. Баранавічы Брэсцкай вобласці з парадкам дня «Заканадаўчае рэгуляванне атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах інклюзіі на розных узроўнях адукацыі».

У пасяджэнні камісіі акрамя дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы прынялі ўдзел дэпутаты Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях, адказныя работнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкага гарвыканкама, кіраўніки і работнікі шэрагу ўстаноў адукацыі г. Баранавічы.

У ходзе правядзення пасяджэння яго ўдзельнікі азнаёміліся з арганізацыяй працы ў дзяржаўнай установе спецыяльнай адукацыі «Спецыяльны дзіцячы садок № 51 г. Баранавічы», дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы», а таксама з матэрыяльна-тэхнічнай базай і арганізацыяй навучальнага працэсу ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Адкрываючы пленарнае пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк адзначыў, што правядзенне мерапрыемства актуальна ў сувязі з тым, што ў цяперашні час у завяршальнай стадыі знаходзіцца работа па падрыхтоўцы Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь праекта новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ў бліжэйшы час паступіць для разгляду ў Палату прадстаўнікоў. Установы адукацыі г. Баранавічы штогод становяцца эксперыментальнымі пляцоўкамі па актуальных праблемах адукацыі, у тым ліку па пытаннях інклюзіі на розных узроўнях адукацыі.У адпаведнасці з вынікамі работы аддзел адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама неаднаразова адзначаўся за высокую арганізацыю працы з асобамі, якія маюць асаблівасці ў псіхафізічным развіцці, а па выніках працы за 2016 год удастоены дыплома 1 ступені за лепшую сістэму працы ў Рэспубліцы Беларусь.Сустрэчы і гутаркі з прадстаўнікамі працоўных калектываў устаноў адукацыі, а таксама дэталёвае абмеркаванне пытанняў парадку дня ў ходзе правядзення пленарнага пасяджэння будуць спрыяць павышэнню якасці падрыхтоўкі праекта новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі да разгляду яго Палатай прадстаўнікоў.

У адпаведнасці з праграмай пасяджэння былі заслуханы выступленні рэктара ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Качуркі В.І., намесніка дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Інстытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М.Танка Фякліставай С.М., загадчыка рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Венцэль Р.Б., дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы» Купцовой М.Г.

У ходзе праведзенага абмену думкамі ўдзельнікі пасяджэння ўзнялі шэраг праблем, якія павінны быць вырашаны ў ходзе ўдасканалення заканадаўчай базы для сістэмы адукацыі.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне ўважліва прааналізаваць паступіўшыя ў ходзе яго правядзення прапановы з мэтай іх абагульнення і магчымага ўліку пры рабоце над праектам новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць