Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.05.2018

 

29 мая 2018 года пад старшынствам А.М.Наумовіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.


 

Дэпутаты разгледзелі ход падрыхтоўкі праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на разглядзе ў камісіі: «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».

 

Адказныя за падрыхтоўку законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў намеснікі старшыні Пастаяннай камісіі Ражанец В.В., Саўко В.І. і член Пастаяннай камісіі Баранік В.М. праінфармавалі прысутных аб праведзенай рабоце па іх падрыхтоўцы да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

Па выніках разгляду прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у другім чытанні на бягучай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Над астатнімі праектамі законаў працягнуць працу па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць