29.05.2019

29 мая 2019 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзёжнай палітыцы пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Макарынай-Кібак Л.Э.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — члены Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзёжнай палітыцы, член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Старынская Т.А., дырэктар ГУ «РНПЦ псіхічнага здароўя» Старцаў А.І., галоўны ўрач Мінскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Аляксандраў А.А., галоўны саветнік упраўлення сацыяльнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Купрыянава Н.Н., кансультант юрыдычнага аддзела Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Сакалоўская Л.Ф., а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», А.І.Старцаў адзначыў, што гэты нарматыўны прававы акт накіраваны на ўдасканаленне норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі» з улікам практыкі яго прымянення, рэалізацыю паўнаты і комплекснасці прававога рэгулявання адносін у галіне аказанні псіхіятрычнай дапамогі ў адным заканадаўчым акце.


У прыватнасці, дакладчык звярнуў увагу прысутных на тое, што праектам Закона, прапануецца абнавіць і дапоўніць паняційны апарат Закона, удакладніць парадак устанаўлення дыягназу псіхічнага расстройства (захворвання), вызначыць правілы транспарціроўкі пацыента, якому аказваецца экстраная псіхіятрычная дапамога, пашырыць пералік выпадкаў, у якіх спыняецца дыспансернае назіранне за пацыентам, выпісаным з псыхіятрычнага стацыянара, а таксама ўнесці шэраг рэдакцыйна-тэхнічных змяненняў.


Член Пастаяннай камісіі Невар І.Л., у сваю чаргу праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб працы, праведзенай Пастаяннай камісіяй па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі»да разгляду ў першым чытанні.


Па выніках абмеркавання пытання парадку дня Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам прыняць названы праект Закона ў першым чытанні.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння парламентарыі абмеркавалі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, разгледзелі іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прынялі па іх адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць