Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.05.2019

29 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міраш В.В.  (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы змяненняў і дапаўненняў у Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання адбылася сустрэча рабочай групы па падрыхтоўцы змяненняў і дапаўненняў у Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2005 года № 580.

На парадку дня былі разгледжаны пытанні вядзення адзінага дзяржаўнага білета рыбаловаў-аматараў і стварэння спецыяльнага рахунку акумулявання фінансавых сродкаў (распарадчыкі, прыродаахоўныя мерапрыемствы для фінансавання); арганізацыі і ажыццяўлення падводнага палявання: патрабаванні да рыбаловаў-аматараў, падставы і крытэрыі для ўстанаўлення забаронаў, адказнасць, падрыхтоўка; зарыблення рыбалоўных угоддзяў фонду запасу і іншыя.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць