Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.05.2020

29 мая 2020 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія ўваходзяць у склад Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, прынялі ўдзел у рабочым пасяджэнні ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання».

Пасяджэнне правёў намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Брыло І.В., на якім намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Краўцоў С.У. і член камісіі Ляўчук А.Г., адказны за работу над законапраектам, абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з правапрымяняльнай практыкай, новым паняццем у дачыненні да інфармацыйнай сістэмы ў гэтай галіне ў сувязі з неабходнасцю дапаўнення дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы сістэмай «AITS — Высочванне». Таксама ўдакладнены асобныя палажэнні паняційнага апарату ў сувязі з пашырэннем пераліку аб’ектаў ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі жывёл.
Работа над законапраектам будзе працягнута.

Навіны па тэме аграрнай палітыцы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць