САЙТ ПРАЦУЕ Ў ТЭСТАВЫМ РЭЖЫМЕ
Рус Бел En
29 сакавіка 2018

29 сакавіка 2018 года пад старшынствам Б.К.Пірштука адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет Палаты прадстаўнікоў разгледзеў праект парадку дня чацвёртай сесіі і прыняў рашэнне ўнесці яго на зацвярджэнне Палаты прадстаўнікоў.

З 48 пытанняў, якія знаходзяцца ў пастаянных камісіях, цалкам падрыхтаваны і ўключаны ў праект парадку дня 22 пытанні. Дзевяць законапраектаў будуць разгледжаны ў першым чытанні і столькі ж у другім. Акрамя таго, плануецца ратыфікаваць 5 міжнародных дагавораў і прыняць да ведама два дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Найбольш значныя праекты законаў накіраваны на пашырэнне выкарыстання ў эканоміцы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу, развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне занятасці насельніцтва, абарону правоў спажыўцоў, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, законнасці і правапарадку. У ходзе сесіі парадак дня будзе дапаўняцца.


Прынята рашэнне ў адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адкрыць чацьвертую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склiкання 2 красавіка 2018 года.

Члены Савета таксама пагадзіліся з прапановай Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі аб правядзенні 4 красавіка 2018 года выязнога пасяджэння на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» (г. Мінск). У рамках мерапрыемства плануецца абмеркаваць праект Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакументаабароце і электронным лічбавым подпісе».


Акрамя таго, на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў было вырашана запрасіць у Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам парламенцкую дэлегацыю Дзяржавы Ізраіль і накіраваць з 2 па 3 красавіка 2018 года беларускую парламенцкую дэлегацыю ў г. Маскву для ўдзелу па лініі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.



Навіны па тэме: Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць