Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.12.2016

29 снежня 2016 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. наведаў з рабочай паездкай Віцебскую вобласць.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў асабісты прыём грамадзян. Пытанні, з якімі выбаршчыкі звярнуліся да свайго дэпутата, тычыліся выдзялення крэдытаў пад індывідуальнае будаўніцтва дамоў з высокай ступенню гатоўнасці, правядзення рамонту і ўмацавання матэрыяльнай базы Полацкага міжраённага анкалагічнага дыспансера, правядзення вадаправода, вырашэння пытанняў прыватызацыі жылля.

У гэты ж дзень У.П.Андрэйчанка прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў выхаванцаў і педагагічны калектыў школы-інтэрната са святам, уручыў дзецям куфэркі з прысмакамі і перадаў установе сертыфікат на спартыўныя трэнажоры.

У Бягомльскай школе-інтэрнаце выхоўваецца 105 дзяцей з асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць