Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.12.2016

29 снежня 2016 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкага В.І. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь В.Машану.

Бакі абмяняліся думкамі па шырокаму спектру пытанняў, у тым ліку што тычацца паглыблення супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах дзейнасці. Асаблівая ўвага была нададзена развіццю міжпарламенцкага дыялогу, узаемадзеянню ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый, уключаючы ўдзел у 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў г. Мінску 5 – 9 ліпеня 2017 года.

У ходзе сустрэчы В.І.Варанецкі з задавальненнем адзначыў станоўчую дынаміку развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Румыніі. Ён павіншаваў з паспяховым правядзеннем выбарчай кампаніі ў Парламент Румыніі ў снежні гэтага года і выбраннем Спікера Парламента Румыніі, праінфармаваў аб фарміраванні ў Парламенце Рэспублікі Беларусь рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Румыніі, выказаўся за далейшае паглыбленне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, у тым ліку па лініі міжпарламенцкіх груп дружбы, пастаянных камісій па міжнародных справах, а таксама шляхам абмену візітамі парламенцкіх дэлегацый дзвюх краін.

Са свайго боку, В.Машану адзначыў, што візіт у Рэспубліку Беларусь парламенцкай дэлегацыі Румыніі на чале з кіраўніком групы дружбы з Рэспублікай Беларусь М.Ігнатам ў красавіку 2016 года з’явіўся важным крокам для далейшага развіцця міжпарламенцкіх адносін. Ён выказаў надзею на ажыццяўленне візіту ў адказ беларускіх парламентарыяў у Румынію ў хуткім часе.

У сустрэчы прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Румыніі Мілаванаў М.В.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць