Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.12.2017

29 снежня 2017 года адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з кіраўніком аддзялення Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў г. Мінску Клодам Альтэрматам.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў праінфармаваў швейцарскага дыпламата пра тое, што ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь шостага склікання створана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Швейцарыі. К.Альтэрмат у сваю чаргу паведаміў, што ў снежні бягучага года ў Федэральным сходзе Швейцарыі ўпершыню была створана парламенцкая група дружбы з Беларусью.


На сустрэчы абодва бакі з задавальненнем адзначылі прадуктыўнае супрацоўніцтва дэпутатаў на міжнародных парламенцкіх пляцоўках, у прыватнасці ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Міжпарламенцкім саюзе.

К.Альтэрмат перадаў адрасаванае У.П.Андрэйчанку запрашэнне Старшыні Нацыянальнага савета Федэральнага сходу Швейцарскай Канфедэрацыі Дамініка дэ Бумана наведаць з афіцыйным візітам Швейцарыю з 27 лютага па 1 сакавіка 2018 года.


У сустрэчы прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць