Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.12.2017

29 снежня 2017 года ў рамках Рэспублiканскай дабрачыннай акцыi «Нашы дзецi» дэпутат Палаты прадстаўнiкоў па Крычаўскай выбарчай акрузе Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у навагоднiх мерапрыемствах.

У Хоцiмскiм раённным цэнтры культуры прайшло раённае навагодняе свята, якое адкрыў намеснiк старшынi Хоцiмскага райвыканкама Хучаў М.А. Ад iмя старшынi Хоцiмскага райвыканкама Рубана Д.М. выдатнiкам вучобы i пераможцам прадметных алiмпiяд былi ўручаны навагоднiя падарункi. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў уручыла падарункi ўдзельнiкам казачнага прадстаўлення.


У святочным мерапрыемстве таксама прынялi ўдзел старшыня Хоцiмскага раённага Савета дэпутатаў Шупенька С.Ф., работнiкi аддзела i ўстаноў адукацыi Хоцiмскага раёна.

У Крычаўскiм раёне Марачкава Т.Б. наведала прыёмную сям’ю Добрусевых, членам якой таксама былi ўручаны навогднiя падарункi.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць