Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.01.2018

29 студзеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у сустрэчы з працоўным калектывам установы аховы здароўя «Мінская абласная клінічная бальніца» сумесна з кіраўніцтвам Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

Намеснік старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Мякіннік у сваім выступленнi адзначыў, што насельніцтва Мінскага раёна склала 225 684 чалавек, за мінулы год прырост насельніцтва склаў 7,5 тыс. чалавек. Колькасць жыхароў Бараўлянскага сельсавета за 2017 год павялічылася на 4 тыс. чалавек. Бараўляны – гэта твар раёна, гарадок павінен быць у ідэальным стане, таму, што тут размешчаны медыцынскія ўстановы, куды прыязджаюць людзі з усёй рэспублікі і з-за мяжы. Адначасова ў Бараўлянах трэба пабудаваць дзве школы і шэсць дзіцячых садоў, ужо ў гэтым годзе будуць уведзены ў в. Ляскоўка новая школа на 720 месцаў і 2 дзіцячых садка.

Перад прысутнымі выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч, якая паведамiла аб тым, з якімі пытаннямі найбольш часта звяртаюцца да яе выбаршчыкі і падвяла вынікі праведзенай працы за папярэдні год.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Наталля Баярская, намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Уладзімір Юргевіч, галоўны ўрач УАЗ «Мінская абласная клінічная бальніца» Андрэй Каролька і старшыня Бараўлянскага сельвыканкама Жанна Варабей.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць