Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
29 студзеня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясеннідапаўненняў і змяненняў у Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні камісіі Камароўскі І.С., прынялі ўдзел старшыня камісіі Рыбак А.А., дэпутаты камісіі Заблоцкі Д.В., Курсевіч В.В., Лобач Ю.А., Русак В.Р., Салаўёў П.А. і Чудовіч В.І., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В., Мычко В.В., Няхайчык А.У. і Невар І.Л., прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны папраўка дэпутата Няхайчык А.У., якая закранае медыцынскага забеспячэння палётаў, заўвагі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія датычацца пытанняў кантролю ў сферы выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і ажыццяўлення дзейнасці ў галіне авіяцыі, а таксама заключэнне юрыдычнай экспертызы, падрыхтаванае галоўным прававым упраўленнем Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
Па ўсіх пытаннях рабочай групай прыняты ўзгодненыя рашэнні.
Работа над праектам Закона будзе працягнута.