29.01.2019

29 студзеня 2019 года Таццяна Кананчук, старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, прыняла ўдзел у Канферэнцыі, прысвечанай старту праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», што фінансуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Канферэнцыя прайшла ў г.Славгороде з удзелам кіраўніка аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза Беларусі г-на Берандзей дэ Гроота, каардынатара праектаў ЕС у Рэспубліцы Беларусь Аляксея Вавохіна, намесніка дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Каліноўскага А.А., старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Харытончыка Д.І., дырэктара міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Тарасюка С.В., а таксама дэлегацый Быхаўскага, Клічаўскага, Краснапольскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, уцягнутых у рэалізацыю праекта.


У рамках Канферэнцыі была прадстаўлена тэматычная фотавыстава «Мясцовыя ініцыятывы — ключавы фактар павышэння ўстойлівасці мясцовага развіцця», дзе раёны прадставілі вынікі раней рэалізаваных праектаў.

З прывітальным словам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства звярнуліся старшыня Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта Жыгуцкі К.А., кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза Беларусі г-н Берандзей дэ Гроот, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П., а таксама старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Харытончык Д.І.

У сваім выступленні пра міжраённае узаемадзеянне па росце занятасці насельніцтва Таццяна Кананчук адзначыла, што большасць раёнаў ужо маюць вопыт рэалізацыі праектаў па розных напрамках забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва. Трэнінгі, фестывалі, кірмашы, навучальныя паездкі па краіне і за мяжу дазволілі ініцыятыўным групам атрымаць пэўныя кампетэнцыі, павысіць свой адукацыйны патэнцыял. Пры рэалізацыі дадзенага праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», запланаванага на 2019—2021 гады, асаблівую ўвагу трэба звярнуць на інтэграцыю мерапрыемстваў праекта з планамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнаў, комплексам мерапрыемстваў па рэалізацыі шэрагу дзяржаўных праграм. Пры гэтым важным момантам па забеспячэнні занятасці насельніцтва, стварэнню новых працоўных месцаў з'яўляецца цеснае ўзаемадзеянне мясцовых органаў улады, прадстаўнікоў дробнага і сярэдняга бізнесу, грамадскіх арганізацый і грамадзян.

Завяршаючы сваё выступленне, Таццяна Кананчук пажадала ўсім адказнай працы, вучыцца разумець адзін аднаго, сумесна планаваць, распрацоўваць і рэалізоўваць праграмы, не забываць галоўны дэвіз ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь - нікога не пакінуць у баку.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць