Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.01.2020

29 студзеня 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Ніжэвіч Л.І. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Васюкоў В.М., прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій», сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі заўвагі і прапановы зацікаўленых, якія тычацца мэтазгоднасці надзялення адміністрацыі ПВТ паўнамоцтвамі па ўжыванні мер адказнасці да асоб, якія парушылі заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi злачынных даходаў, тэрміналогіі законапраекта, канкрэтызацыі асобных нормаў, адпаведнасці актам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і патрабаванням нарматворчай тэхнікі.

Па выніках абмеркавання па шэрагу палажэнняў законапраекта была выпрацавана ўзгодненая пазыцыя.

Праца над законапраектам будзе прадоўжана.



Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць