Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.01.2020

29 студзеня 2020 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб ходзе падрыхтоўкі да першага чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя».

Старшыня камісіі Макарына-Кібак Л.Э. праінфармавала прысутных аб рабоце, якая была праведзена над законапраектам, а таксама аб заўвагах і прапановах, што паступілі ў камісію, адзначыўшы пры гэтым, што яны не носяць канцэптуальнага характару і будуць па магчымасці ўлічаны пры падрыхтоўцы праекта Закона да разгляду ў другім чытанні.


Па выніках абмеркавання пытання камісія прыняла рашэнне ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» накіраваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, як канчаткова падрыхтаваны для разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з пастаянных камісій і іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.



Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць