Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.01.2020

29 студзеня 2020 года пад старшынствам Л.М.Канановіч адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны А.А.Румак, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Прадстаўляючы законапраект А.А.Румак адзначыў, што праект Закона змяшчае шэраг новаўвядзенняў, якія змогуць наблізіць нацыянальнае заканадаўства да высокага стандарту рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю, устаноўленаму Канвенцыяй аб правах інвалідаў.


У прыватнасці ўведзены новыя тэрміны і паняцці («дыскрымінацыя па адзнаке інваліднасці», «абілітацыя», «разумнае прыстасаванне», «універсальны дызайн», «ясная мова» і іншыя); уведзены нормы, якія гарантуюць аказанне дапамогі і падтрымкі ў надзвычайных сітуацыях інвалідам з улікам іх індывідуальных патрэбаў; удасканалены нормы па правядзенні ўладкавання даступнага асяроддзя ў жылых памяшканнях, якія займаюць інваліды або сем’і, якія маюць у сваім складзе інвалідаў, а таксама ў месцах агульнага карыстання; замацаваны нормы па забеспячэнню бесперашкоднага доступу інвалідаў да інфармацыі; прадугледжана новая норма па ўсталяванні для арганізацый квот для прыёму на працу інвалідаў і іншае.


Улічваючы, што агульныя для ўсіх правы і свабоды досыць рэгламентаваны нацыянальным заканадаўствам, праектам Закона дэкларуецца для інвалідаў паўната грамадзянскіх, палітычных, эканамічных і іншых правоў і свабод, замацаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі заканадаўчымі актамі. Для рэалізацыі асобных правоў праектам Закона прадугледжаны гарантыі і пэўныя механізмы.

У ходзе дыскусіі дэпутатамі зададзены шэраг пытанняў, якія тычацца ўдасканалення норм, накіраваных на развіццё ўмоў для ўдзелу інвалідаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства, павелічэння кантэнту інфармацыйных праграм для інвалідаў, аказання дапамогі і падтрымкі з улікам індывідуальных патрэб інвалідаў і інш.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня камісіі адзначыла, што праца над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць