Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.01.2020

29 студзеня 2020 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылося сумеснае пасяджэнне пастаянных камiсiй палат Парламента па пытанні далейшага ўдасканалення заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія ўваходзяць у склад Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Русы Міхаіл Іванавіч, іншыя члены Савета Рэспублікі — генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» Лук’янаў Уладзімір Міхайлавіч і старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Якубіцкая Наталля Віктараўна.

Прысутнічалі ад Дзяржаўнага камітэта па маёмасці яго Старшыня Гаеў Андрэй Анатольевіч, намеснік Старшыні Літрэеў Аляксандр Віктаравіч, іншыя спецыялісты ў галіне землеўпарадкавання.

На пасяджэнне таксама былі запрошаны прадстаўнікі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Шаўчук Мікалай Мікалаевіч праінфармаваў аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі», які быў распрацаваны з мэтай прывядзення Кодэкса аб зямлі ў адпаведнасць з патрабаваннямі некаторых актаў Кіраўніка дзяржавы і вырашэння шэрагу пытанняў з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Гэтыя змены датычацца ўдасканалення нормаў у адносiнах да:

парадку прадастаўлення зямельных участкаў і вызначэння памеру доляў у праве на непадзельны ўчастак;

тэрміну арэнды зямельнага ўчастка;

развіцця прадпрымальніцтва і стымулявання выкарыстання электрамабіляў;

правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства пры атрыманні ў спадчыну і ў выпадку набыцця долі ў праве на зямельны ўчастак;

магчымасці адчужэння зямельных участкаў у працэсе прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, а таксама магчымасці перадачы ў іпатэку жылых дамоў у якасці забеспячэння вяртання крэдытаў банкаў;

ўдакладнення парадку разгляду зямельных спрэчак.


Разгледжаны ў першым чытанні законапраект часткова дапрацаваны з улікам палажэнняў Указа Кіраўніка дзяржавы ад 26 снежня 2019 г. № 485 «Аб удасканаленні зямельных адносін і разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб», які ў поўным аб’ёме уступіць у сілу з другога красавіка бягучага года.

Аднак на стадыі падрыхтоўкі законапраекта да другога чытання паступілі прапановы іншага характару, якія істотна і канцэптуальна закранаюць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі.

Больш падрабязна аб неабходнасці ўдасканалення заканадаўства па цэлым блоку пытанняў у галіне аховы і выкарыстання зямель паведаміў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Гаеў Андрэй Анатольевіч.

Так, прапануецца пашырыць падставы для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права на зямельны ўчастак, ўрэгуляваць некаторыя пытанні закладу і права арэнды на зямельны ўчастак, пытанні выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў.

Акрамя таго, улічваючы асцярогі некаторых сілавых ведамстваў адносна пашырэння пераліку выпадкаў, калі зямельныя ўчасткі могуць знаходзіцца ў прыватнай уласнасці замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, Гаеў А.А. прапанаваў выключыць з прынятага ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі» адпаведныя нормы, прадугледзеўшы ў будучыні іншыя падыходы да рэгулявання праваадносін у гэтай сферы.

Магчымым варыянтам, адзначыў Старшыня Дзяржкаммаёмасці, магло б стаць ўстанаўленне зямельнага сэрвітуту для абслугоўвання часткі жылога дома іншаземца з захаваннем права прыватнай уласнасці на зямельны ўчастак за грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.


Абмеркаваны таксама палажэнні па іншых нормах, якія патрабуюць сур’ёзнай прапрацоўкі, у прыватнасці, прававыя падставы для выплаты стратаў землекарыстальнікам ў выпадку канфіскацыі зямельных участкаў, ўдакладненне кампетэнцыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях выкупу і продажу зямельных участкаў, пашырэнне пераліку дакументаў, якія пацвярджаюць добрасумленнасць валодання грамадзянінам зямельным участкам працяглы час.

Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні былі таксама ўзняты праблемы, звязаныя са здзяйсненнем здзелак, раздзелам, зліццём, змяненнем мэтавага прызначэння зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўніцтва і абслугоўвання капітальных пабудоў, да завяршэння іх будаўніцтва.

Пазначаны пытанні, якія патрабуюць дадатковага рэгулявання ў частцы выканання горадабудаўнічых рэгламентаў, прыродаахоўных патрабаванняў, супрацьпажарных, санітарных, будаўнічых і іншых нормаў і правілаў, перагляду гранічных памераў зямельных участкаў, нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), тэрмінаў растэрміноўкі ўнясення платы за зямельныя ўчасткі і мер, накіраваных на стымуляванне выкупу ў прыватную ўласнасць зямельных участка і цэлы шэраг іншых істотных і значных для грамадства пытанняў.

З улікам унесеных прапаноў удзельнікамі сумеснага пасяджэння пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы і Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні прынята рашэнне аб неабходнасці комплекснага і сістэмнага рэгулявання заканадаўства ў галіне аховы і выкарыстання зямель.

Па працэдуры ажыццяўлення нарматворчай дзейнасці будуць прынятыя дадатковыя рашэнні па ўзгадненні з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.


Навіны па тэме аграрнай палітыцы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць