29.01.2019

29 студзеня 2019 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Кiраўнiк Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Н.В.Паўлючэнка, начальнік упраўлення сацыяльнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Чавушнік В.М.


 

У ходзе мерапрыемства Н.В.Паўлючэнка праінфармавала пра змены, якія прадугледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2018 года № 500 «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні», і накіраваны на адаптацыю дзяржаўнага сацыяльнага страхавання да зменлівых сацыяльна-эканамічных умоў, ўдасканаленне заканадаўства, якое рэгулюе пытанні выплаты абавязковых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, а таксама на забеспячэнне правоў і гарантый асобным катэгорыям грамадзян у галіне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.


 

У прыватнасці адзначана, што дакументам устанаўліваецца права індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам і адвакатам плаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь толькі за перыяды фактычнага ажыццяўлення дзейнасці з атрыманнем даходу, таксама замацоўваецца права на ўдзел у праваадносiнах па дзяржаўным сацыяльным страхаванні фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці. Акрамя таго, дакументам урэгуляваны пытанні забеспячэння правоў і гарантый у галіне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання асоб, якія працуюць у замежных арганізацыях на тэрыторыі Беларусі, і грамадзян, у дачыненні да якіх спынена крымінальнае праследаванне альбо судом вынесены апраўдальны прыгавор.


У ходзе пасяджэння асаблівую дыскусію выклікалі пытанні, якія тычацца адміністрацыйнай адказнасці плацельшчыкаў за парушэнні выплаты абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, заліку ў страхавы стаж тэрміновай ваеннай службы, магчымасці папярэдняга разліку пенсіі.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць