Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.08.2017

29 жніўня 2017 года адбылася сустрэча членаў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Польшча з дэпутатамі Сейма Рэспублікі Польшча Адамам Андрушкевічам і Уладзімежам Бярнацкім.

У пачатку пасяджэння кіраўнік рабочай групы Парламента Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы Наумовіч А.М. адзначыў інтэнсіўнасць беларуска-польскіх парламенцкіх кантактаў, сведчаннем чаго з’яўляецца другая ў гэтым годзе сустрэча прадстаўнікоў парламенцкіх груп.

У ходзе мерапрыемства быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў узаемадзеяння паміж Беларуссю і Польшчай у палітычнай, эканамічнай, культурнай, адукацыйнай, гуманітарнай і іншых галінах.



У сустрэчы прынялі ўдзел члены рабочай групы Парламента Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы Гайдукевіч С.В., Качына Л.І., Клімовіч Н.А., Марзалюк І.А., Мірош В.В., Папко В.М.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць