Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.08.2017

29 жніўня 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з парламенцкай дэлегацыяй Польшчы на чале з Віцэ-маршалам Сейма Рэспублікі Польшча Рышардам Тэрлецкім.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў развіцця двухбаковых адносін. Асаблівая ўвага была звернута на пашырэнне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў, вітаючы польскіх калег, выказаў надзею на працяг канструктыўнага дыялогу і прадуктыўнага супрацоўніцтва, разглядаючы гэты візіт як добрую магчымасць для паляпшэння палітычных і дзелавых адносін. Б.К.Пірштук звярнуў увагу на тое, што парламенцкія кантакты з Рэспублікай Польшча значна актывізаваліся за апошнія некалькі гадоў. Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў лічыць, што эфектыўным інструментам умацавання адносін паміж парламентамі Беларусі і Польшчы з’яўляецца таксама ўзаемная падтрымка ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях.



Віцэ-маршал Сейма Рэспублікі Польшча нагадаў, што наведваў Беларусь год назад. Паводле яго слоў, у мінулым годзе нашы адносіны развіваліся даволі інтэнсіўна. Р.Тэрлецкі адзначыў, што Польшча і Беларусь знаходзяцца ў розных палітычных зонах, але свет мяняецца, а Беларусь працягвае заставацца для Польшчы важным суседам, паколькі нашы краіны аб’ядноўваюць сумесная гісторыя, культура і падабенства моў. Р.Тэрлецкі перакананы, што дзвюм краінам неабходна працаваць на сумесную перспектыву развіцця адносін, каб узаемадзеянне паміж парламентамі і дзяржавамі было яшчэ больш шырокім.



З беларускага боку ў сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Польшча Наумовіч А.М., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Папко В.М.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць