29.08.2019

29 жніўня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у традыцыйнай канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскага раёна, якая адбылася ў Бараўлянскай сярэдняй школе №3.

Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі устаноў адукацыі. Прадстаўнікі школ коратка расказвалі пра поспехі і рэалізацыю наватарскіх ідэй.

Пра гатоўнасць устаноў адукацыі прысталічча да новага навучальнага года паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама Валянціна Астапенка.

Затым старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко ўручыў педагогам ганаровыя граматы Мінскага райвыканкама. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Курсевіч узнагародзіла лепшых ганаровымі граматамі міністэрства адукацыі і Мінскага аблвыканкама, а Валянціна Астапенка — ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама за поспехі ў прафесійнай дзейнасці.

Канферэнцыя педагагічных работнікаў — найважнейшая падзея ў прафесійным жыцці педагагічнай супольнасці прысталічча. Гэта і падвядзенне вынікаў, і ўзнагароджанне лепшых, і магчымасць намеціць новыя прыярытэты.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць