Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.06.2017

29чэрвеня 2017 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Старынская Т.А., першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Надольны Т.Ю., намеснік дырэктара Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Красінскі А.Д., намеснік начальніка аддзела бюджэтна-фінансавага, падатковага і банкаўскага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Гармаза Н.А., спецыялісты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь», Т.Ю.Надольны адзначыў, што ён распрацаваны з мэтай рашэння праблемных пытанняў, якія тычацца сферы банкаўскіх адносін, з улікам правапрымяняльнай практыкі, змянення заканадаўства, а таксама неабходнасці выключэння прававых хібаў у дадзенай сферы.


Дэпутаты задалі шэраг удакладняючых пытанняў па праекце Закона. У прыватнасці, адносна патрабаванняў да захавання банкаўскай тайны пры прадастаўленні банкамі інфармацыі кантралюючым органам, паручыцелям, залогадавальнікам; размежавання сфер рэгулявання Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка пры абарачэнні каштоўных папер.  

Улічваючы неабходнасць прывядзення асобных норм праекта Закона з палажэннямі ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы фінансавага рынку і дзейнасці Нацыянальнага банка, па выніках абмеркавання дэпутаты прынялі рашэнне аб дапрацоўцы праекта Закона да разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.


На пасяджэнні таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць