Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

03.06.2022

3 чэрвеня 2022 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах з парадкам дня «Узмацненне ролі мясцовых бюджэтаў у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў».

У пасяджэнні пад старшынствам Л.І. Ніжэвіч прынялі ўдзел намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Печань А.М., намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяліцкая Э.А., старшыня Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта Савіцкі С.К., старшыня Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў Пятровіч І.А., намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Дзяржынскаму раёну - начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Уздзенскім раёне            Пятровіч А.А., кіраўніцтва адпаведных службаў Мінскага абласнога і Уздзенскага раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Уздзенскага раёна.

Адкрываючы пасяджэнне, Л.І.Ніжэвіч падкрэсліла, што мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца вывучэнне сістэмы бюджэтных адносін на мясцовым узроўні, пытанняў напаўняльнасці мясцовых бюджэтаў неабходнымі рэсурсамі, размежавання расходных паўнамоцтваў паміж узроўнямі бюджэтаў, форм фінансавай дапамогі ніжэйстаячым бюджэтам, праблем у фарміраванні іх даходнай часткі.

Савіцкі С.К. праінфармаваў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Уздзенскага раёна на сучасным этапе і планах яго развіцця ў бліжэйшай перспектыве.

Удзельнікі пасяджэння заслухалі выступленне А.М.Печань, у якім яна адзначыла, што ў сярэднетэрміновай перспектыве меры бюджэтна-падатковай палітыкі будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні збалансаванасці бюджэтаў усіх узроўняў, захаванні сацыяльна арыентаванага бюджэту, стымуляванні эканамічнага росту, інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці.

У сваім дакладзе Э.А.Сяліцкая зрабіла акцэнт на ролі падаткаў, збораў у фармаванні мясцовага бюджэту Уздзенскага раёна.

Удзельнікі пасяджэння заслухалі выступленні начальніка фінансавага аддзела Уздзенскага райвыканкама Наскоўскай Л.У. аб пытаннях фарміравання бюджэту Уздзенскага раёна, Пятровіч А.А. аб ролі падатковых органаў па фарміраванні даходнай часткі бюджэту Уздзенскага раёна.

Прысутныя абмеркавалі праблемы ў прыцягненні дадатковых крыніц для папаўнення даходнай часткі мясцовых бюджэтаў і рычагі ўплыву на гэтыя працэсы мясцовых органаў улады, пытанні выканання мясцовых бюджэтаў, механізм пераразмеркавання рэсурсаў паміж рэгіёнамі.

У рамках мерапрыемства дэпутаты наведалі ТАА «Марк Фармэль» і ЗАТ «Вітэкс» дзе абмеркавалі праблемныя пытанні работы ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў і шляхі іх вырашэння, перспектывы развіцця вытворчага і экспартнага патэнцыялу ў бягучых умовах.

Канструктыўны абмен меркаваннямі дасць магчымасць Пастаяннай камісіі эфектыўна ўзаемадзейнічаць з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання, бізнес-супольнасцю, у тым ліку ў рамках будучай заканатворчай дзейнасці ў сферы бюджэтнага і падатковага заканадаўства, і, у прыватнасці, пры падрыхтоўцы пакета бюджэтных законапраектаў на 2023 год.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by