Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.01.2018

3 і 4 студзеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла асабістыя прыёмы грамадзян у Шaршунскiм і Астрашыцка-Гарадоцкім сельсаветах.

Усяго да дэпутата звярнулася дзесяць чалавек.

У Шаршунскiм сельсавеце ў прыёме грамадзян прыняў удзел намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Мякіннік Аляксандр Пятровіч. Пытанні, з якімі звярнуліся выбаршчыкі ў Шаршунскiм сельсавеце, насілі шмат у чым таксама грамадскі характар. Пытанні тычыліся транспартных зносiн населеных пунктаў, падвозу школьнікаў да школы, а таксама работы аддзялення ААТ «ААБ «Беларусбанк».

Жыхар аг.Шаршуны Стасевіч У. У. звярнуўся з просьбай аказаць садзейнічанне ў вырашэнні жыллёвага пытання, так як стаiць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў як шматдзетная сям'я, і ў цяперашні час пражывае ў службовай аднапакаёвай кватэры.

У Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце пытанні насілі таксама грамадскі характар. Дэпутат Астрашыцка-Гарадоцкага сельскага Савета дэпутатаў Сычэўскі М.У. выклаў шэраг праблемных пытанняў Валянціне Вацлаваўне аб жыццядзейнасці ў ваенным гарадку Аколіца. Гэта пытанні асфальтавання вуліц, замены бардзюраў, ўтрымання жылога фонду і дваровых тэрыторый, вулічнага асвятлення.

Жыхар в. Будзённага Міхайлаў С. В. вельмі востра ўзняў пытанне аб арганізацыі будаўніцтва дарог у будуючымся масіве індывідуальнай жылой забудовы, так як у цяперашні час немагчыма не толькі праехаць на легкавой машыне да пабудаваных жылых дамоў, але і транспарту спецыяльнага прызначэння. Пытанне аб арганізацыі пад'язных дарог стаiць з 2009 года і па цяперашні час так і не вырашана.

З пытаннем аб стварэнні гандлёвага аб'екта на прысядзібным участку звярнулася грамадзянка Азерына Таццяна Іванаўна, якая жыве ў в. Брадок. Падчас прыёму ёй былі дадзены рэкамендацыі па рашэнні дадзенага пытання.

Усе выкладзеныя пытанні ўзяты дэпутатам Валянцінай Курсевіч на кантроль і па выніках разгляду заяўнікам будуць дадзены адпаведныя адказы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць