03.10.2018

3 кастрычніка 2018 гада ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы».

У пасяджэнні, якое вялі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Брыч Л.Г. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Зямчонак С.Р., прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнiкі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Члены рабочай групы абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце зацікаўленымі.

Работа над праектам Закона будзе прадоўжана.

Навіны па тэме эканамічнай палітыцы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць