03.10.2018

3 кастрычніка 2018 года пад старшынствам В.У.Міхневіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

На пасяджэнні дэпутаты абмеркавалі ход падрыхтоўкі законапраектаў, якія знаходзяцца на разглядзе ў камісіі.

Старшыня камісіі В.У.Міхневіч праінфармаваў, што ўзгоднены галоўным дзяржаўна-прававым упраўленнем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь без канцэптуальных заўваг праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненн і законаў па пытаннях арганізацыі пагранічнай бяспекі» здадзены ў Арганізацыйнае ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў на тыражаванне для разгляду і прыняцця яго ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.


Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій, абмеркавалі пытанні дзейнасці камісіі, па якіх прынялі адпаведныя рашэнні.


Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць