Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
3 кастрычніка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы адбылася нарада з удзелам намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў».

У нарадзе
таксама прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы
Шчэпаў У.А., член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Качына Л.І.,
прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам
Міністра Ярашэвічам Д.В.
У ходзе нарады
былі разгледжаны ход і перспектывы дапрацоўкі законапраекта, а таксама шырокае
кола пытанняў арганізацыі і ажыццяўлення эфектыўнага ўзаемадзеяння Міністэрства
эканомікі Рэспублікі Беларусь з Палатай прадстаўнікоў.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў» у цяперашні час знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.