Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.04.2018

3 красавіка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Мілашэўскага В.С., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Астапюк А.І., Курсевіч В.В., Макарына-Кібак Л.Э., Невар І.Л., Старавойтаў А.Г., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Члены рабочай групы абмеркавалі асноўныя тэрміны, што выкарыстоўваюцца ў Законе, i iх азначэнні.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі разгляду палажэнняў законапраекта, якія тычацца дзяржаўнага рэгулявання ў галіне донарства крыві і яе кампанентаў, прапаганды, арганізацыі і развіцця донарства.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць